14.11.2025
На штогадовым свяце выхаванцы вадзілі карагоды, спявалі беларускія народныя песні, гулялі ў вясёлыя гульні, чыталі вершы. Восеньскае свята прайшло ярка, актыўна і весела. Можна было ўбачыць незвычайныя вырабы з прыроднага матэрыялу і пабываць на сапраўдным кірмашы, арганізаваным з дапамогай бацькоў (законных прадстаўнікоў) выхаванцаў і педагогаў установы дашкольнай адукацыі. Гэты дзень падарыў дзецям не толькі мора станоўчых эмоцый, але і неацэнныя веды. Яны сталі бліжэй да беларускай народнай культуры, адчулі дух дружбы і ўзаемадапамогі, які спрадвеку быў галоўным на любым Кiрмашы.

Фотоматериалы

Новости Отдела образования и спорта администрации Советского района г.Гомеля