06.11.24
Штогадовае свята “Восеньскі Кірмаш” прайшоў у дзіцячым садку №160 г.Гомеля.

На мерапрыемстве былі бацькі выхавальнікаў і прыпрошаныя госці - шэфскія арганізацыі, прадстаўнікі ўлады і партыйных арганізацый. Праводзіны восені атрымаліся вясёлымі, смачнымі, з нацыянальным каларытам, бо свята праводзілася на роднай беларускай мове.
Вось ужо больш за 10 год дзіцячы сад № 160 першы з усіх садкоў горада Гомеля з 2013 года расчыняе дзверы для ўсіх жадаючых хлапчукоў і дзяўчатак у групе з беларускай мовай навучання. Дарослыя заўсёды сустракаюць іх ветліва словамі: ”Шчыра вас вітаем. Мы вельмі рады вам!” У гэтым навучальным годзе адбыўся набор дзяцей 3-4 год у групу, дзе адукацыйная праграма рэалізуецца на роднай беларускай мове.
Толькі праз беларускую мову патрэбна далучаць дзяцей да спадчыны нашага народа. Але большасць дзяцей нашай установы навучылісь размаўляць і мысліць на рускай мове, бо бацькі іх таксама размаўляюць на рускай мове. Таму мы разумелі, што толькі лагодная беларуская мова, на якой размаўляюць выхавацелі, персанажы казак, бабуля і дзядуля, якія заўсёды іх сустракаюць у
этнаграфічным пакоі, узмацняе уражанне ад убачанага. Ва ўмовах двухмоў´я толькі ад выхавацеля будзе залежыць як часта будзе гучать беларуская мова ў паўсядзённым жыцці.
Далучэнне дзяцей да народнай творчасці адбываецца у садку рознымі спосабамі, адзін із іх-фальклорныя святы. У нас на святах кожны выступае выканаўцам, ніхто не сядзіць склаўшы рукі. Таму актыўна удзельнічаюць у святах і нашы бацькі, бабулі і дзядулі. Правядзенне фальклорных свят у нашай установе не аднойчы, яны сталі традыцыяй, дзеці чакаюць іх з радасцю. Кожны календарны год пачынаецца Калядамі з іх неад´емнай часткай - каледаваннем. Заўсёды праводзіцца Гуканне вясны, Сарокі, Масленка, Купалле, Восеньскі Кірмаш.
Для знаёмства з беларускім этнасам у нашай ўстанове існуе музей “Беларуская хатка”. У залах музея размешчаны экспазіцыі, прысвечаныя беларускім паэтам і пісьменнікам, прадметам дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва – такімі, як рэзьба па дрэве, кераміка, вышыўка, вырабы з ільновалакна, саломкі, прадметам народнага побыту і працы.
Наведаць музей можна не толькі ўсім групам выхавальнікаў і бацькоў нашай установы, але і любым арганізаваным групам дзяцей дзіцячых устаноў па папарэдняй дамоўленасці.